РАССЕ́ЯННЕ ХВАЛЬ,
узбурэнні хвалевых палёў, выкліканыя неаднастайнасцямі асяроддзя, дзе распаўсюджваюцца хвалі, ці на рассейвальных аб’ектах у гэтым асяроддзі. Вынік дыфракцыі хваль на асобных аб’ектах рассеяння вядзе да ўтварэння другасных хваль, якія распаўсюджваюцца ва ўсіх магчымых напрамках, а таксама да аслаблення інтэнсіўнасці зыходнай хвалі. Для Р.х. ад мноствавых аб’ектаў характэрны калектыўныя эфекты, абумоўленыя суперпазіцыяй палёў рассеяння і шматразовым рассеяннем. Так фарміруюцца дыяграмы рассеяння ад перыядычных структур,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)